Вместе весело шагать
18 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены вольны час з карысцю “У дзяцінстве ўсё бывае”.
У межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” для чытачоў бібліятэкі быў праведзены вольны час з карысцю “У дзяцінстве ўсё бывае”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Пляцкоўскага.
Рускі паэт, пісьменнік і драматург сваёй творчасцю ўнёс вялікі ўклад у паэзію другой паловы XX стагоддзя.
Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця пісьменніка. Даведаліся, што многія дзіцячыя песні напісаны на яго вершы, сярод іх: “Вместе весело шагать”, “Дважды два – четыре”, “Улыбка» і інш.
Міхаіл Спартакавіч пісаў казкі. Героі яго невялікіх казак — жывёлы, якія трапляюць у незвычайныя камічныя сітуацыі з-за сваёй ляноты, шкодных звычак, цікаўнасці. Тым самым, аўтар вучыць юных чытачоў простым нормам паводзін, паказвае на даступных прыкладах, як можна паступаць, а чаго лепш пазбягаць!
Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі “Кролик, который ничего не боялся”.
Таксама школьнікі праслухалі казкі пісьменніка “Добрая лошадь”, “Урок дружбы”. Пасля кожнай казкі вучні адказвалі на пытанні вядучай.
Напрыканцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, якія былі прадстаўлены на выставе.
Адказная: Татарчук Н. В.