Крымінальнае права вачыма літаратурных герояў

19 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена віктарына-гульня “Крымінальнае права вачыма літаратурных герояў”.

Віктарына-гульня была праведзена ў межах індывідуальнага творчага плана “Абарані правы дзіцяці” для вучняў 6 «В» класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.

Бібліятэкар пазнаеміла гасцей з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, а на прыкладзе герояў аповесці Марка Твэна “Приключения Тома Сойера” хлопчыкі і дзяўчынкі параўновалі дзіцячыя правы  19 і  21 стагоддзяў.

Чытачы даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці знакамітага амерыканскага пісьменніка, паглядзелі ўрыўкі з фільма “Приключения Тома Сойера”, а потым удзельнічалі ў віктарыне і выконвалі заданне “Складзі  тэкст клятвы”.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий