25 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 было праведзена лiтаратурнае падарожжа “Расспрашивайте про меня лишь у моих же книг….”.

У межах індывідуальнага творчага плана “С книгой мир добрей и ярче” было праведзена лiтаратурнае падарожжа “Расспрашивайте про меня лишь у моих же книг….” (да 155-годдзя з дня нараджэння Р. Кiплiнга) для вучняў 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Полацка».

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар, выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, пазнаёміла вучняў з біяграфіяй, цікавымі фактамі з  жыцця і творчасці Рэдзьярда Кiплiнга.

Маленькiя чытачы з радасцю згадзiлiся адправіцца ў падарожжа па казках. Многа загадак пра насельнiкаў  Iндыi i джунгляў разгадалi дзецi, даведалiся яны аб цiкавых фактах з iх жыцця.  Школьнікаў здзівіў той факт, што сваё імя пiсьменнік атрымаў  у гонар возера, на беразе якога пазнаёмiлiся бацькi. Уразіў маленькіх слухачоў і той факт, што знакамiтыя апавяданнi пра Маўглi, казкi для дзяцей з’явiлiся значна пазней вершаў i апавяданняў для дарослых. I напісаў  ён гэтыя творы для сваiх дзяцей. Вельмi прыемна, што пасля мерапрыемства многiя хлопчыкi i дзяўчынкi захацелі прачытаць вясёлыя i цiкавыя казкi Кiплiнга.

Госці былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, адказвалi на пытанні вiктарыны, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Весёлые тесты”, «Загадочные краски», “Узнай меня”, весела рухаліся ў час музычнай  гульні «Неожиданное путешествие».

Вельмі ўзрадавала маленькіх чытачоў тое, што многія творы пісьменніка экранізаваныя. У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў «Маугли» и «Рикки Тики Тави»

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий