Твае правы ад А да Я

26 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 было праведзена мультпадарожжа “Твае правы ад А да Я”.

Мультпадарожжа было праведзена у межах індывідуальнага творчага плана “Абарані правы дзіцяці”, прымеркаванае да Сусветнага дня дзіцяці. На мерапрыемства завіталі вучні 4 А класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам здзейснілі незвычайнае падарожжа ў краіну, у якой УСЁ  МОЖНА, потым у краіну, у якой НІЧОГА НЕЛЬГА. Пасля прагляду ўрыўкаў з мультфільмаў “Вовка в тридевятом царстве”, “Чиполлино” дзеці зрабілі выснову: у такіх краінах жыць немагчыма. Мы адчуваем сябе ў бяспецы толькі ў такой краіне, дзе ёсць ПРАВЫ і ЗАКОН.

Вучні даведаліся, што правы дзяцей абараняе Канвенцыя аб правах дзіцяці, закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”.

Потым школьнікі пабывалі ў краіне НЕХАЧУХІ і вырашылі, што ў дзяцей павінны быць і абавязкі, якія трэба выконваць.

Чалавечае жыццё немагчыма без захавання правоў і абавязкаў. А для таго, каб яны выконваліся, у кожнай дзяржаве існуе ЗАКОН, перад якім усе роўныя.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий