Аз і Букі беларускай культуры

20 студзеня у бібліятэцы імя Л. Талстога прайшоў паэтычны ланцужок «З Міхасём Пазняковым па дарогах дзяцінства».

Паэтычны ланцужок прайшоў ў межах праграмы «Аз і Букі беларускай культуры» для вучняў 3 “Б” класа СШ № 10.

Пасля уступнага слова, бібліятэкар Бандарэнка В. Ул. абапіраючыся на слайды прэзентацыі, пазнаёміла дзяцей з дзяцінствам М. Пазнякова, апавяла пра вёску, дзе ён жыў, яго братоў і сясцёр, тых людзях, якія ўплывалі на станаўленне яго як паэта, першых спробах напісання вершаў.

Потым пачалася гульнёвая частка мерапрыемства. Спаборнічаючы камандамі, рабяты шукалі схаваныя ў словах словы падчас гульні “Таямнічыя словы” (па кнізе “Гульняслоў”), складалі словы з дадзеных складоў у гульні “Хто больш”, рашалі “Заданні для ўсмешкі”, адказвалі на пытанні віктарыны “Хто прыдумаў і калі” (па кнізе “Хто прыдумаў і калі?”). Пасля агляду кніг М. Пазнякова з выставы, дзеці чыталі ланцужком вершы пісьменніка аб Беларусі на беларускай і рускай мовах.

Скончылася мерапрыемства падвядзеннем вынікаў і ўручэннем усім яго ўдзельнікам самаробных кніжных закладак з кнігамі М. Пазнякова, іх бібліяграфічным апісаннем і анатацыяй.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий