Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга

19 студзеня былі праведзены хвілінкі класікі, прысвечаныя 195-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Салтыкова-Шчадрына.

На мерапрыемстве ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 прысутнічалі вучні СШ № 6”, 6 “Г” класа.

Вядучая пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніка. Дзеці даведаліся, што вялікі рускі сатырык Міхаіл Салтыкоў нарадзіўся і вырас у дваранскай сям’і, дзе атмасфера ў хаце была змрочнай і бязрадаснай. З малых гадоў хлопчык зразумеў наколькі цяжка выжываць прыгонным сялянам.

Вучыўся Салтыкоў спачатку ў Маскоўскім дваранскім інстытуце, потым скончыў Царскасельскі ліцэй і паступіў на службу ў ваеннае міністэрства.

У сваіх першых творах пісьменнік выступіў супраць сацыяльнай няроўнасці і самадзяржаўя, па гэтай прычыне ў 1848 годзе ён быў сасланы ў Вятку, дзе правёў 8 гадоў. Толькі пасля смерці Мікалая I, у 1855 годзе, пісьменнік змог вярнуцца ў Пецярбург.

У 1857 годзе ў часопісе “Русский вестник”, пад псеўданімам Мікалай Шчадрын, былі надрукаваны яго “Губернские очерки”. У сваіх творах такіх, як “Господа Головлевы”, “История одного города” , “Мелочи жизни” і г.д. пісьменнік выступаў як абаронца народных інтарэсаў, супраць рабскай свядомасці.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца казкі Салтыкова-Шчадрына. Казкі — вынік шматгадовых жыццёвых назіранняў пісьменніка. Першыя яго казачныя творы былі надрукаваны ў 1869 годзе.

Вядучая прапанавала вучням паглядзець мультыплікацыйны фільм “Повесть о том как один мужик двух генералов прокормил”, зняты паводле казкі пісьменніка.

У канцы мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий