Літаратурная скарбоначка
11 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле №3 была праведзена літаратурная скарбоначка «Прачытай і ўсміхніся».
Уронили мишку на пол,
Оторвали мишке лапу,
Всё равно его не брошу,
Потому что он хороший.
Гэтыя радкі з кнігі Агніі Львоўны Барто “Игрушки” добра ведаюць усе дзяўчынкі і хлопчыкі. 17 лютага споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння самай вядомай дзіцячай паэткі.
З нагоды гэтай знамянальнай даты ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіяла №3 у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” была праведзена літаратурная скарбоначка “Прачытай і ўсміхніся”, на якім прысутнічалі вучні СШ № 8, 2 «В» класа.
Вядучая пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэткі. Кнігі Агніі Львоўны – падарожжа ў краіну дзяцінства. Кожны яе верш напісаны ў форме маленькай мініяцюры, са сваім сюжэтам, характарам, дзеяннем. Да свайго чытача паэтка ставіцца вельмі паважліва! А галоўнае — ненадакучліва вучыць дзяцей дабрыні, сумленнасці і шчырасці.
У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вядомыя вершыкі на памяць такія, як “Грузовик”, “Резиновая Зина”, “Бычок” и г.д. Была праведзена віктарына “Проще простого” па вершам Агніі Барто. Усе ўдзельнікі добра ведаюць творчасць паэткі, таму ўсе аказаліся пераможцамі і атрымалі прызы.
Юным чытачам быў прадстаўлен відэаролік, дзе Агнія Львоўна сама чытае свае вершы. Гэта ўнікальная магчымасць — убачыць відэа з сапраўдным пісьменнікам.
У завяршэнні мерапрыемства маленькія чытачы паглядзелі мультыплікацыйныя фільмы, экранізаваныя па вершам паэткі “Дело было в январе”, “Медвежонок Невежа”.
Даўным-даўно Агнія Львоўна прыдумала песеньку “Вежливый вальс”:
Пусть грубость исчезнет навеки,
Пускай по рецептам врачей
Появится в каждой аптеке
Лекарство для грубых детей.
На жаль, не прыдумалі пакуль яшчэ вучоныя такой лекі. Але, яно ёсць у кожнай бібліятэцы — гэта кнігі Агніі Львоўны Барто! Адказная: Татарчук Н. В.