Любі, шануй і ведай сваё слова

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чытачы дзіцячай бібліятэкі імя Л. М. Талстога — фiлiале № 1 маглі прыняць удзел у акцыі “Любі, шануй і ведай сваё слова…”.

Да свята ў чытальнай зале аформлена выстава-заклік “Мовы скарб зберажом, каб сябе адчуваць чалавекам”.

На ёй прадстаўлены як мастацкія выданні, так і кнігі, якія расказваюць аб асаблівасцях беларускага правапісу і маўлення. Яшчэ адна выстава размясцілася ў файе бібліятэкі: на яе паліцах чытачоў чакалі кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў і беларускамоўныя часопісы.

Усіх, хто прыходзіў у нядзелю ў бібліятэку, бібліятэкары віталі на беларускай мове і запрашалі  паразмаўляць на ёй. Тым жа, хто браў кнігу на роднай мове, дарылі бібліяграфічныя закладкі. На іх была інфармацыя аб новых кнігах, іх бібліяграфічнае апісанне і рэкамендацыйная анатацыя.

На старонцы групы ў сацыяльнай сетцы Ўкантакце былі змешчаны відэаролік “Мая беларуская мова”, апытаннне “Ці ведаеце вы беларускую мову”, а ў вечары – беларускамоўны мультфільм “Піліпка” паводле казкі “Піліпка-сынок”.  

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий