Пра родную мову
21 лютага святкуюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы ім. А. Герцэна — фiлiале № 2 дэманстраваліся кніжныя выставы па тэме.
А таксама бібліятэкары запрасілі наведвальнікаў паўдзельнічаць у конкурсах на дасканалае веданне роднай мовы.
Чытачы павінны былі пабываць у карчме і адгадаць назвы розных беларускіх страў. Яшчэ былі ”Парады з капелюша” — прачытаць і растлумачыць беларускія прыказкі і прымаўкі.
З беларускім слоўнікам гулялі ў “Хованкі” і “Блытаніну”. А з “Залатой скарбонкі” здабывалі выслоўі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову.
А таксама разглядалі партрэты паэтаў на выставе “Я — паэт! Прыемна пазнаёміцца”.
У гэты дзень кожны з чытачоў панёс да хаты беларускую кнігу.