Масленіца ідзе…

11 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л. М. Талстога віталі Масленіцу!

На чарговы занятак цыкла мерапрыемстваў “Аз і Букі беларускай культуры”  “Масленіца ідзе, бліны і смех нясе” былі запрошаны вучні 1 “Б” класа СШ № 10.

У першай частцы занятка дзеці даведаліся, чаму свята мае такую назву, аб традыцыях яго святкавання. Зрабілі яны гэта з дапамогай казкі “Як Масленіца зіму-сцюжу выганяла”, якую пад слайды прэзентацыі чытала бібліятэкар Бандарэнка В. Ул.

Пасля гэтага першакласнікі даведаліся аб тым, што кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву – “Сустрэча”, “Зайгрышы”, “Дзень Святога Ўласа” і г.д. Кожны дзень елі бліны, аладкі, варэнікі, і таму наступным заданнем для дзяцей стала разгадванне загадак аб прадуктах харчавання з якіх гатуюць бліны, масленічных забавах і традыцыях. Скончылася мерапрыемства масленічным танцем “Мая бабуля пячэ аладкі”.

У гэты ж дзень у чытальнай зале для групы падоўжанага дня СШ №10 прайшоў майстар-класс “Беларуская Масленіца”, падчас якога пад кіраўніцтвам бібліятэкара яны сваімі рукамі зрабілі віншавальную паштоўку з выявай Масленіцы, якая прапануе пакаштаваць смачных варэнікаў.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий