Паядынак фантазёраў

10 сакавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 прайшоў паядынак фантазёраў “Прыйдзі, дзень-залацень!”.

Прайшоў паядынак у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”.

Павел Місько – беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У яго творах шмат займальных сюжэтаў, цікавых і вясёлых прыгод, з майстэрствам выкарыстаны элементы казкі. Кнігі Паўла Місько вучаць спагадзе, сяброўству, справядлівасці, узаемадапамозе, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Ляўшыцкая І. П. расказала вучням пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, правяла агляд кніжнай выставы “Гартайце, чытайце – свет пазнавайце”.

Дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства. З вялікім задавальненнем пагулялі ў гульні: “Складзі сказы”, “Слова заплутала”, “Героі любімых кніг” па творах Паўла Місько. Затым паслухалі яго вершы, разгадалі крыжаванку “Запішы словы”.

Весела і цікава прайшоў конкурс “Хто хутчэй?” па казках Паўла Місько “Старамодны заяц”, “Сарока і Дзяцел”. У час яго дзеці праявілі фантазію, кемлівасць і ўважлівасць.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выставай “Дамашні любімец”, даведаліся шмат новага пра розныя пароды сабак, а таксама прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Нашы верныя сябры”.

У канцы мерапрыемства дзеці абмеркавалі пытанні па аповесці Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий