“Пакліканыя” — раман-жыціе

11 сакавіка ў  бібліятэцы  імя Янкі Купалы — філіяле №3 была праведзена выставы адной кнігі — “Пакліканыя”.

Выстава была праведзена для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” ў межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы”  да 75-годдзя беларускай пісьменніцы  В. Коўтун.

Кожны чалавек,  які любіць сваю зямлю і шануе яе гісторыю, павінен неабыякава адносіцца да літаратуры на роднай мове, да твораў, якія расказваюць пра нашу краіну і наш народ. У нас выдаецца шмат цікавых беларускіх твораў.

Асаблівае месца сярод іх адведзена гістарычным раманам,  якія адлюстроўваюць мінулае нашай Айчыны, прадстаўляюць шырокую панараму жыцця беларусаў з  іх традыцыямі, укладам жыцця.

 “Пакліканыя” — раман-жыціе аб першаасветніцы Еўфрасінні Полацкай. Ён заняў пачэснае месца ў шэрагу адметных узораў нацыянальнай прозы і ўвогуле еўрапейскай літаратуры. В. Коўтун адкрыла новыя магчымасці дакументальна-мастацкай і інтэлектуальнай прозы, набліжаючы яе да жанру жыція. Раман паядноўвае ў адно мастацкае цэлае гісторыю, дакумент, літаратурнае ўяўленне, элементы “жыційнай” літаратуры і моманты  дэтэктыву. Займальнасць сюжэта, нязвыкласць тэматыкі, стылёвыя эксперыменты — усё гэта паслядоўна і арганічна скіравана на выяўленне жыццёва важных праблем беларускага народа, беларускага этнасу.

Падчас гутаркі  бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі момантамі жыцця і літаратурнай дзейнасці пісьменніцы, а таксама з яе вершамі. Выстава суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і музычным афармленнем. Навучэнцы з цікавасцю гарталі кнігу і  адказвалі на пытанні бібліятэкара.

Мерапрыемства падрыхтавала  Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий