Творчая тэрапія
15 сакавіка супрацоўнік бібліятэкі імя Янкі Купалы сустрэлася з выхаванцамі ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна”.
Для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі здароўя была праведзена творчая тэрапія “Ад усмешкі стане ўсім цяплей”.
У пачатку сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі гарталі старонкі новых кніг, распавядалі пра змены, якія адбываюцца вясной у прыродзе. Адгадвалі загадкі пра часы года.
Адказвалі на пытанні: Як спяваюць птушкі? Што робіць крынічка? Што адбываецца са снегам і чаму? А справа ў тым, што вясною ўсё больш і больш грэе сонца! Яно неабходна ўсім жывым істотам на зямлі. Бібліятэкар прапанавала дзецям зрабіць “чароўнае сонейка”. Дзеці з задавальненнем прыклейвалі да праменьчыкаў свае пажаданні.
Гэта былі самыя простыя пажаданні: праменьчык — ДАБРО, праменьчык — ЗДАРОЎЕ, праменьчык – ЎСМЕШКА і г.д.
Атрымалася адно вялікае сонца на ўсіх, і мы верым, што ўсе пажаданні абавязкова здзейсняцца! Добрае сонейка будзе заўсёды саграваць нас сваімі праменьчыкамі. Адказная: Татарчук Н. В.