Вас вітаюць знайкі беларускай байкі

16 сакавіка у біблятэцы ім. А. Герцэна — фiлiяле № 2 адбылася літаратурная сустрэча, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.

А тэму выбралі сваю,  беларускую – 125-годдзе з дня нараджэння беларускага байкапісца Кандрата Крапівы.

Удзельнікі сустрэчы паказалі сваё веданне баек, сваю любоў да іх. Успомнілі гісторыю з’яўленнія жанру байкі ўвогуле, імёны вялікіх байкапісцаў.

Астанавіліся на творчасці Кандрата Крапівы. А потым пазнаёміліся з творчасцю полацкіх паэтаў і іх байкамі.

Гасцямі бібліятэкі сталі Кацярына Сідаровіч, Раіса Цітова, Любоў Міхайлава, Наталля Ліцвінава, Таццяна Ціханава. 

Чытачы – удзельнікі мерапрыемства – таксама не маўчалі. Столькі баек розных аўтараў у сцянах бібліятэкі яшчэ не гучала. Магчымасць выказацца была ва ўсіх. І яе выкарысталі спаўна!

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий