Экалогія для дапытлівых

23 сакавіка у бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 адбылася дыскусія “Ці ёсць правы ў жывёл?”.

Дыскусія адбылася ў межах індывідуальнага творчага плану “Экалогія для дапытлівых” i была прымеркавана да Сусветнага дня абороны лабараторных жывёл.

У дыскусіі прынялі ўдзел вучні  6 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.

Сустрэча пачалася з аповеда бібліятэкаркі пра гісторыю Сусветнага дня абороны лабараторных жывёл. Пасля гэтага вучні былі падзелены на тры групы. Ім было прапанавана некалькі пытанняў для разважання. У ходзе дыскусіі школьнікі прыйшлі да адназначнай высновы: “жывёлы маюць правы”.

Акрамя таго, бібліятэкарка распавяла дзецям пра тое, што ўсе звыклыя для іх “хімічныя” сродкі трапляюць да іх праз жывёл і прапанавала этэчную альтэрнатыву.

У канцы мерапрыемста бібліятэкарка прадэманстравала дзецям тэматычны фільм, які яшчэ раз нагадаў, што чалавецтва вельмі многім абавязана жывёлам. Падрыхтавала і правяла Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий