Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

25 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле № 8 быў праведзены літаратурны вечар “Падарожжа ад дзядзькі Ягоўдзіка”.

Літаратурны вечар быў праведзены ў рамках святкавання Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Г” класа СШ № 16.

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар многіх пазнавальных кніг, шчыры абаронца ўсяго жывога на зямлі. Дзяцей чакалі “Займальныя вандроўкі са звярамі і птушкамі” па кнізе “Лясныя таямніцы”.

Пазнаёміліся дзеці і з кнігай “Год-карагод”. Піша Ягоўдзік і пра птушак, і пра расліны, і пра дрэвы.

Вучняў чакала і забаўляльная праграма, у якой удзельнічалі ўсе жадаючыя: дапішы параўнанні; зялёныя загадкі; конкурс красвордаў.

“Шлях Рагвалода” – так называецца яшчэ адна кніга на гістарычную тэму, прысвечаную нашаму мінуламу. У кнізе размешчаны “Аповесць пра князёўну Рагнеду”, “Аповесць пра Ўсяслава Чарадзея”.

Кнігі пісьменніка – гэта зварот да ўсіх, каб кожны і ўсе мы разам навучыліся шанаваць і берагчы родную прыроду штодзённа і з адказнасцю. Тады прырода яшчэ не раз здзівіць, падорыць шмат запамінальных сустрэч, калі мы да яе будзем ставіцца спагадліва, з дабром.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий