Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

У бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пачаўся з літаратурнага свята “Добрая кніга мой спадарожнік, мой сябр!”.

На свята былі запрошаны вучні ДУА “Базавая школа № 3 горада Полацка”. Сустрэча атрымалася вельмі насычанай. Школьнікаў чакалі загадкі, літаратурныя гульні, фільмы і мультфільмы. Прыемнай нечаканасцю для дзяцей стала музычная паўза.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар Трафімава М. А. пазнаёміла маленькіх гасцей з кніжнай выставай. На выставе былі сабраны кнігі, якія былі пакладзены ў аснову знакамітых фільмаў і мультфільмаў.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий