Радасць і смутак паэта

22 красавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле №3 быў праведзены вусны часопіс “Радасць і смутак паэта”.

Вусны часопіс быў праведзены для навучэнцаў 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” у межах індывідуальнага творчага плану па краязнаўству “Мой горад – частачка Радзімы” — прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Журбы.

Гасцям было прапанавана прайсціся жыццёвымі сцежкамі Янкі Журбы (Івана Якаўлевіча Івашына), пазнаёміцца з тэматыкай яго творчасці, прасякнутай любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. Падчас сустрэчы гучалі вершы паэта ў выкананні бібліятэкара і навучэнцаў.

Таксама бібліятэкарам быў праведзены агляд выставы, прысвечанай тэме сустрэчы. Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий