Вечнае рэха Чарнобыля
28 красавіка у бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 было праведзена інфарм-дасье “Вечнае рэха Чарнобыля”.
Iнфарм-дасье было праведзена ў межах індывідуальнага творчага плану “Экалогія для дапытлівых”, было прысвечана 35-годдзю Чарнобыльскай катастрофы. Мерапрыемства наведалі вучні 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй ЧАЭС, а таксама ўзгадалі асноўныя прычны і наступствы катастрофы. Таксама школьнікі прагледзелі тэматычныя вытрымкі з тагачаснай перыёдыкі, паглядзелі фотаздымкі ліквідатараў наступстваў катастрофы, а таксама прагледзелі сучасныя фотаздымкі з зоны адчужэння.
Адказная: бібліятэкар Рудакова Н. М.