Цудоўны свет пісьменніка-чарадзея
21 мая — “Цудоўны свет пісьменніка-чарадзея” — пад такой назвай у бібліятэцы імя Янкі Купалы – фiлiале № 3 адбылася казачная гадзіна.
Добрыя чараўнікі, якія ствараюць добрыя казкі патрэбны дзецям заўсёды. І калі дарослыя чытаюць сваім дзецям кнігу “Волшебник Изумрудного города” ўзнікае пытанне: хто атрымлівае большае задавальненне?
У межах індывідуальнага творчага плану “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”, адбылася казачная гадзіна, якая была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Мяленцьевіча Волкава. На мерапрыемстве прысутничалі вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
Юныя чытачы даведаліся, што за ўсё сваё жыццё Аляксандр Мяленцьевіч напісаў больш за 50 твораў: навукова-папулярныя кнігі, гістарычныя нарысы, раманы, п’есы і аповесці.
Нягледзячы на тое, што па адукацыі А.М. Волкаў — матэматык, самымі вядомымі яго творамі працягваюць заставацца казкі. Славу аўтару прынеслі кнігі, у аснову якіх былі пакладзены казкі пісьменніка з ЗША Л. Ф. Баўма пра чараўніка з краіны Оз. Гісторыя Баўма ператварылася ў новую чароўную і вельмі любімую казку “Волшебник Изумрудного города”. Поспех кнігі натхніў Волкава на стварэнне цэлага цыкла аповесцяў. Так з’явіліся “Урфин Джюс и его деревянные солдаты”, “Семь подземных королей”, “Огненный бог Марранов”, “Жёлтый туман” и “Тайна заброшенного замка”.
У другой часткі мерапрыемства школьнікі праглядзелі ўрывак з мультфільма “Волшебник Изумрудного города”, зняты па аднайменнай аповесці Аляксандра Волкава.
Завершылася мерапрыемства аглядам кніжнай выставы. Адказная: Татарчук Н. В.