Все мы разные, и что ж?
1 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 была праведзена літаратурна-гульнёвая праграма “Все мы разные, и что ж? Только ты меня поймёшь!”.
Літаратурна-гульнёвая праграма была праведзена для вучняў летняга лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6”, прымеркаваная да Дня Абароны дзяцей.
Школьнікі даведаліся, што з 1950 г. Дзень Абароны дзяцей святкуецца ў 60 краінах свету. Вучням было цікава даведацца аб тым, што Міжнародны дзень дзяцей мае ўласны сцяг. На сакавітым зялёным фоне намалявана планета Зямля, вакол яе размешчаны рознакаляровыя фігуркі дзяцей, якія трымаюцца за рукі.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Сказка – ложь, да в ней намёк …”, правільна вызначаючы складаныя сітуацыі. Вельмі зацікавіла іх гульня “Каждый маленький ребёнок..”, якую бібліятэкар праводзіла з дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі, спадабаліся і гульні “Наше лето”, “Будь внимателен”. Вучні актыўна адгадвалі загадкі і з захапленнем рухаліся ў час правядзення музычных гульняў “Весёлая прогулка!”, “Пяточка-носочек!”
У канцы мерапрыемства госці з захапленнем глядзелі ўрыўкі з фільмаў “Хроники Нарнии”, “Последний богатырь”, “Золушка”. А потым атрымалі салодкія падарункі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Адказная: Трафімава М. А.