Пазнавальная гадзіна
14 чэрвеня ў бібліятэцы імя Я. Купалы – філіяле № 3 была праведзена пазнавальная гадзіна “Яны такія розныя, бываюць небяспечныя”.
Пазнавальная гадзіна была праведзена для ўдзельнікаў школьнага лагера дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.
Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасць канікулаў, але і значную рызыку для дзяцей. Летам школьнікі едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лес. Каб летні адпачынак прынёс толькі станоўчыя эмоцыі, трэба памятаць пра правілы бяспечнага ладу жыцця.
Падчас пазнавальнай гадзіны дзеці ў гульнёвай форме ўзгадалі правілы паводзін у лесе, пазнаёміліся з атрутнымі раслінамі і грыбамі, разважалі на прапанаваныя пытанні, прадэманстравалі навыкі выразнага чытання. У канцы сустрэчы маленькія чытачы паглядзелі тэматычны мультфільм. Адказная: Рудакова Н. М.