Гульня-фантазія

21 верасня ў бібліятэке імя Янкі Купалы — філіял № 3 была праведзена гульня-фантазія “Сказочные приключения начинаются!”.

Гульня-фантазія была праведзена па просьбе настаўніцы Кавальчук Наталлі Герольдаўны для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Казкі падабаюцца ўсім дзецям. Чараўніцтва і прыгоды захапляюць. Разам з бібліятэкарам хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў казачнае падарожжа па турам віктарыны: “Путаница…”, “Исправь ошибки” “Угадай кто?”, “Договори словечко”.

Пад час мерапрыемства дзеці акунуліся ў атмасферу вясёлага духа спаборніцтва і находлівасці. Маленькіх чытачоў чакалі разнастайныя перашкоды. Асабліва спадабаліся задання “Сочиняем сказку” і “Вясёлыя фанты”, дзе трэба было па картках складаць казку і праяўляць свае здольнасці.Такія мерапрыемствы не толькі дораць радасць, але і абуджаюць цікавасць да чытання.

Напрыканцы сустрэчы вучні з задавальненнем праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Колобок”, зняты па рускай народнай казкі з аднайменнай назвай. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий