Жыццё ў стыле Эка
7 кастрычніка ў бібліятэцы імя Я. Купалы – філіял № 3 была праведзена гутарка-абмеркаванне “Жыццё ў стыле Эка”.
Гутарка-абмеркаванне “Жыццё ў стыле Эка” была прысвечана Сусветнаму Дню вегетарыянства. У абмеркаванні прынялі ўдзел вучні 7 “Б” класа ДУА “СШ № 8 г. Полацка”.
На мерапрыемстве школьнікам быў прапанаваны прыём “Займі пазіцыю”. Сутнасць прыёму заключаеццы ў наступным: удзельнікам даецца дыскусійнае пытанне (пытанне прадугледжвае супрацьлеглыя адказы). Пасля гэтага ўдзельнікі падыходзяць да аднаго з плакатаў, якія размешчаны ў розных частках аўдыторыі.
Пасля гэтага ўдзельнікі абменьваюцца думкамі па дыскусійнай праблеме і прыводзяць аргументы ў падтрымку сваёй пазіцыі. Любы ўдзельнік можа свабодна змяніць пазіцыю пад уплывам пераканаўчых аргументаў.
Бібліятэкарка прапанавала вучням 18 пытанняў і выкарыстала два плаката: “да”, “не”.
Падчас дыскусіі школьнікі прадэманстравалі добрае валоданне матэрыялам. Таксама вучні паказалі ўменне весці дыскусію.
У канцы мерапрыемства школьнікі падзліліся сваімі ўражаннямі. Падрыхтавала і правяла: Рудакова Н. М.