Арт-студыя “Светлячок”

15 кастрычніка ў бібліятэцы імя Я. Купалы-філіял — № 3 адбылося ўрачыстае адкрыццё арт-студыі “Светлячок”.

Напачатку мерапрыемства з прывітальным словам выступіла загадчыца бібліятэкі Валянціна Уладзіміраўна Багданава. Загадчыца выказала падзяку ўсім тым, хто прыняў удзел у адкрыцці студыі. Таксама В. У. Багданава выказала надзею, што дзеці і іх бацькі будуць задаволены працай арт-студыі.

Пасля гэтага госці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з педагогам-бібліятэкарам Вольгай Віктараўнай Івановай, якая таксама выступіла на ўрачыстай частцы мерапрыемства. Вольга Віктараўна распавяла пра сябе і коратка ахарактарызавала асноўныя напрамкі дзейнасці арт-студыі. У канцы мерапрыемства першыя ўдзельнікі арт-студыі атрымалі памятныя значкі, пасведчанні ўдзельніка і падарункі.

Прыемным бонусам для гасцей сталі песні “Хай заўжды будзе сонца” і “Жаўрук” у выкананні ўдзельніка арт-студыі “Адраджэнне” (кіраўнік Галіна Ліфанава) Горачыва Арсенія. Таксама госці праслухалі верш Андрэя Вусачова “Светлячок”.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі мерапрыемства дзеці і іх бацькі атрымалі яшчэ адзін падарунак: першы бясплатны занятак. Адказныя: Багданава В. У., Іванова В. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий