Паэтычны зоркапад
27 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана “Мой горад – частачка Радзімы” быў праведзены інфарм-дайджэст “Паэтычны зоркапад”.
Iнфарм-дайджэст быў праведзены для вучняў 6 “А класа ДУА “Сярэдняя школа № 6”.
Кукштэль І. Я. з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, пазнаеміла дзяцей з творчымі людзьмі Полацка.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра сучасных паэтаў, якія нарадзіліся ў Полацку, так і аб тых, хто звязаў свой лёс і творчасць з нашым слаўным горадам.
Сярод іх Генадзь Бураўкін, Пятрусь Броўка, Надзея Ярмак, Надзея Салодкая, Вольга Бакуновіч, Аляксандр Раткевіч і іншыя. Многія іх вершы сталі песнямі, якія паслухалі ўдзельнікі сустрэчы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.