Зялёны цуд – Зямля

12 лістапада ў бібліятэцы імя Я. Купалы — філіял № 3 была праведзена інфармацыйная гадзіна “Зялёны цуд – Зямля».

11 лістапада адзначаецца Міжнародны Дзень энергаззахавання. Свята атрымала міжнародны статус, бо да святкавання далучыліся каля 20 краін.

У гэты дзень эколагі заклікаюць грамадства да дыялогу аб эканоміі рэсурсаў і неабходнасці пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Каб яшчэ раз нагадаць школьнікам аб неабходнасці беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў ў бібліятэцы імя Я. Купалы-філіял № 3 была праведзена інфармацыйная гадзіна “Зялёны цуд – Зямля”.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 класа “Сярэдняй школы № 8 г. Полацка”. Напачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята.

Пасля гэтага школьнікі ў гульнёвай форме ўзгадалі, што  самыя простыя меры энергазберажэння даступны кожнаму і могуць быць ужыты ў побыце фактычна паўсюдна.

Падрыхтавала: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий