Беларуская скарбонка
24 лістапада ў сценах дзіцячай бібліятэкі ім. Л. Талстога — фiлiял № 1 прайшла інтэрактыўная гульня “Беларуская скарбонка”.
У пачатку мерапрыемства дзеці слухалі выказванні дзеячаў беларускай культуры пра нашу родную мову, аповяд бібліятэкара Неміровіч Марыны Пятроўны аб узнікненні беларускай мовы.
Потым клас падзяліўся на дзве каманды – “Вандроўнікі” і “Буслікі” – і пачалося спаборніцтва на веданне роднай мовы і культуры. Рабяты атрымлівалі балы, ўдзельнічаючы ў конкурсах на веданне беларускіх прыказак, “пазнавалі птушак” па малюнку і спевам, гулялі ў “Рыфмы” і “Перакладчыкаў”, успаміналі элементы нацыянальнага мужчынскага і жаночага аддзення.
Капітаны каманд граматна праявілі сябе у конкурсе капітанаў: яны паказалі добрае валоданне мовай, адгадваючы словы па апісанні.
Дзякуючы конкурсам, у якіх з задавальненнем удзельнічалі ўсе прысутныя, бібліятэкар паглыбіла веды вучняў па беларускай мове, этнаграфіі, краязнаўству і літаратуры. Кемлівыя і знаходлівыя вучні стойка прайшлі выпрабаванні заданнямі і даведаліся шмат новага. Пераможцай гульні стала каманда “Буслікі”.