Не губляй час дарэмна
6 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 быў праведзены відэаўрок “Не губляй час дарэмна”.
Мерапрыемства было прысвечана 125-годзю з дня нараджэння Яўгена Львовіча Шварца.
Відэаўрок быў праведзены у межах індывідуальнага творчага плану “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга” для вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №8”.
Вядучая пазнаёміла вучняў з біяграфіяй рускага пісьменніка. Дзеці даведаліся, як Яўген Львовіч прыйшоў у літаратуру. З-пад яго пяра выйшлі глыбокія п’есы, сцэнарыі і павучальныя добрыя казкі.
Аўтар запомніўся сваімі добрымі і рэалістычнымі выкладаннямі вядомых казак сусветных класікаў. Містыка, фальклор, гіпербалы, метафары, лірыка, і ўсёпераможнае дабро — атмасфера твораў выдатнага казачніка і драматурга.
Школьнікі даведаліся, што многія п’есы Шварца экранізаваны. Некаторыя з іх добра вядомы шырокай публіцы: “Золушка”, “Голый король”, “Обыкновенное чудо” і г. д.
Хлопчыкі і дзяўчынкі праглядзелі буктрэйлеры к кнігам пісьменніка “Два брата”, “Сказка о потернном времени” і ўрывак з фільма-казкі “Золушка”, паводле сцэнарыя Яўгена Шварца.
«Я не волшебник. Я только учусь. Но ради тех, кого люблю, я способен на любые чудеса», — гэтая знакамітая цытата Яўгена Львовіча Шварца як нельга лепш даказвае, што ён быў сапраўды добрым чалавекам. І колькі б часу ні прайшло, яго казкі не губляюць актуальнасці.
Адказная: Татарчук Н. В.