Чараўніца-зіма
30 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіял — № 3 прайшлі гучныя чытанні “Чараўніца-зіма”.
Прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.
Новы Год – гэта час незвычайных цудаў, цікавых забаў і вясёлых гульняў! Ён прыносіць усім радасць і добры настрой!
Весела прайшлі гульні і конкурсы: “Рознакаляровая гірлянда”, “Сняжыначкі-пушыначкі”, “У гасцях у Снежнай каралевы”, “Зімовая мазаіка”, “Навагоднія словы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі разнастайныя заданні, гулялі ў цікавыя гульні і праявілі свой талент у чытанні зімовых вершаў.
З вялікім задавальненнем дзеці адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны “Ёлачка”, разгадалі крыжаванку “Добры гаспадар зімовага лесу” і адгадалі “Загадкі Зімушкі-зімы”.
У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі склалі пазлы “Дзівосныя шары”. Навагоднія шары атрымаліся сапраўды “дзівосныя” і вельмі прыгожыя.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Паверыць у цуды”. Адказная: Ляўшыцкая І. П.