Зімовай казачнай парой

29 снежня бібліятэку імя Янкі Купалы – філіял № 3 наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Базовая школа № 3 г. Полацка”.

Увазе гасцей была прадстаўлена экалагичная скарбонка “Зімовай казачнай парой”.

Напачатку мерапрыемства дзеці абмеркавалі асаблівасці зімняй прыроды. Бібліятэкар нагадала дзецям аб неабходнасці клапаціцца пра птушак.

Таксама дзеці ўзгадалі знакамітыя “зімовыя” казкі, пагулялі ў фанты, паглядзелі мультфільм. У канцы сустрэчы ўсе атрымалі невялікія падарункі. Адказная: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий