Пад ветразем жыцця

21 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 былі праведзены хвілінкі класікі “Пад ветразем жыцця” у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”.

«Лети, лети, лепесток, через запад на восток, через север, через юг, возвращайся, сделав круг. Лишь коснешься ты земли — быть, по-моему, вели». Успомнілі, як называецца гэтая казка? Так, «Цветик-семицветик». А напісаў яе Валянцін Пятровіч Катаеў. У гэтым годзе споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння выдатнага рускага пісьменніка.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4“Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8”.

З дапамогай электроннай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, паэта, публіцыста. Гэта быў чалавек дзіўнай адвагі, дабрыні і шматграннага таленту. Ён стварыў шмат цудоўных твораў не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Юных чытачоў уразіла тое, што Валянцін Пятровіч пражыў цікавае і доўгае жыццё. Ён быў сведкам шматлікіх важных гістарычных падзей, прымаў асабісты ўдзел у Першай сусветнай вайне, Грамадзянскай вайне і Вялікай Айчыннай вайне. Усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў рознабаковай творчасці пісьменніка: прозе, драматургіі, апавяданнях, фельетонах, нарысах, вершах. Паводле яго твораў, было створана шмат тэатральных пастановак, мастацкіх і дакументальных фільмаў і мультфільмаў.

Пасля цікавай гутаркі вучні праглядзелі відэаролік, дзе сам Валянцін Катаев адказвае на пытанні глядачоў. Гэта унікальная магчымасць убачыць відэа з сапраўдным пісьменнікам.

Таксама вядучая прапанавала дзецям паглядзець буктрэйлеры на творы аўтара: “Сын полка”, “Белеет парус одинокий” і ўрывак з мультыплікацыйнага фільма “Цветик-семицветик”, які быў зняты па аднайменнай казкі Валянціна Пятровіча Катаева.

У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны “Лети, лети, лепесток”, якая была састаўлена па творах пісьменніка. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий