Таямніцы блакітнай планеты

27 студзеня бібліятэку ім. Я. Купалы — філіял № 3 наведалі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8” г. Полацка.

Увазе маленькіх чытачоў быў прадстаўлены кіналекторый “Таямніцы блакітнай планеты”.

Падчас мерапрыемства дзеці, з дапомогай відэаролікаў, знаёміліся з вядомымі славутасцямі кожнага мацярыка.

Вядомай кропкай на мапе Еўразіі з’яўляецца гара Эверэст (найвышэйшая гара планеты). Бібліятэкар распавяла вучням пра пра асаблівасці пакарэння Эверэсту, а пасля гэтага прадэманстравала тэматычны відэаролік, які прадэманстраваў вучням умовы жыцця падчас пакарэння гары.

Пасля гэтага дзеці “перамясціліся” ў Афрыку. Тут іх чакала яшчэ адна гара — вулкан Кіліманджара – найвышэйшая кропка на мапе Афрыцы. Бібліятэкар расказала дзецям, што Кіліманджара – вельмі дзіўны аб’ект для Афрыкі, бо яго вяршына пакрыта снегам. Пасля гэтага дзеці паглядзелі відэаролік “Пакарэнне Кіліманджара” і змаглі ўбачыць гэта на уласныя вочы.

Пасля Афрыкі школьнікі трапілі ў Аўстралію, дзе іх чакаў яшчэ адзін знакаміты аб’ект – скала Улуру. Дзеці даведаліся, што Улуру – святое месца для мясцовага карэннага насельніцтва. Таксама школьнікі паглядзелі на Улуру з высаты “птушынага палёту”.

Наступны прыпынак – Антарктыда. На гэтым матэрыке дзяцей чакала знаёмства з вулканам Эрэбус. Вучні даведаліся, што ў кратары вулкана ёсць унікальнае лававае возера.

Пасля Антарктыды вучні “пераехалі” на тэрыторыю Паўднёвай Амерыкі. Тут іх чакала знаёмства з востравам Кеймада-Грандзі (больш вядомы як змяіны востраў). Школьнікі даведаліся, што востраў невыпадкова атрымаў такую назву. Справа ў тым, што на ім знайшлі прытулак разнастайныя змеі. Тут іх самая вялікая ў свеце канцэнтрацыя.

Яшчэ адзін прыпынак – Паўночная Амерыка. Тут школьнікаў чакаў Елаўстонскі нацыянальны парк, які атрымаў сваю назву ад аднайменнага супервулкана. Дзеці паглядзелі на фотаздымкі краявідаў нацыянальнага парка, а відэарольк прадэманстраваў ім адну з самых вядомых славутасцей парка: гейзер “Стары служака”.

Таксама дзеці даведаліся, што  вывяржэнне Елаустонскага супервылкану прывядзе да сур’ёзных змен на планеце. А напрыкладзе кліпа, які быў зняты па матывах фільма “2012” вучні ўбачылі адзін з варыянтаў “канца свету”.

На апошнім прыпынку – Беларусь – школьнікі даведаліся, што наша краіна таксама мае прыгожыя і незвычайныя прыродныя аб’екты.

Адказны: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий