Тэатралізаванае прадстаўленне
2 лютага работнікі дзіцячай бібліятэкі ім. Л. Талстога фiлiял № 1 наведалі ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна”.
Бібліятэкары прапанавалі дзецям паслухаць казку “Заюшкина избушка”. Рабяты з цікавасцю глядзелі тэатралізаванае прадстаўленне і з задавальненнем адказвалі на загадкі па казцы.
Затым бібліятэкары прапанавалі дзецям майстар-клас па вырабу “Избушка для зайчика”. Яны выдатна справіліся з дадзенай работай.
Таксама дзецям былі прапанаваны энцыклапедыі для хлопчыкаў і дзяўчынак, выданні серыі “Маленькі прафесар”, праваслаўная літаратура. Знаёміцца з імі дзеці будуць на працягу двух тыдняў.
3 лютага тэатралізаванае прадстаўленне “Заюшкина избушка” пабачылі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 24”. Пастаноўка была незвычайнай: дзеці ўпершыню слухалі рускую народную казку на беларускай мове.
Пасля лялечнага спектакля, абмеркавання зместу казкі, паўтарэння і тлумачэння беларускамоўных слоў, загадак Каркушы рабяты сваімі рукамі зрабілі “Домик для зайчика”: выраб з трубачак з каляровай паперы і ватных дыскаў.