Да берагоў Антарктыды
8 лютага ў ДУА “Яслі-сад №14” прайшоў занятак “Пингвинья семейка”, падрыхтаваны работнікамі дзіцячай бібліятэкі ім. Л. Талстога – фiлiял № 1.
На гэты раз разам з бібліятэкарамі выхаванцы старэйшай групы і групы з ЦПМ адправіліся да берагоў Антарктыды, дзе жывуць пацешныя пінгвіны.
Рабяты даведаліся аб тым, чаму ў пінгвінаў нязграбная хада, аб асаблівасцях імператарскіх пінгвінаў і пінгвінаў Адэлі, аб тым, як яны выседжваюць на сваіх птушанят, а дзякуючы кнігам “ўбачылі” пінгвіні “дзіцячы садок”.
Пасля пазнавальнага аповеду, дзеці прыступілі да выканання творчай работы “Пингвинья семейка”: пры дапамозе ватных палачак быў выкананы контур пінгвіна, а затым у тэхніцы аплікацыі – цела пінгвіна, дзюба і вочы.
Скончыўся занятак праглядам кніг пра пінгвінах з фонду чытальнай залы.