Дзень роднай мовы

18 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 8 адбыліся сустрэчы з вучнямі 6 «Д» класа СШ № 16, прысвечаныя Дню роднай мовы.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Любі, шануй і ведай родную мову!”.

Школьнікі адгадвалі партрэты знаёмых пісьменнікаў і паэтаў. Бавіліся з “неверагодным” слоўнікам. Наведалі карчму, дзе пазнаёміліся з беларускай кухняй. А таксама даведаліся, што знаходзіцца ў чароўнай скарбонцы.

Ну і, вядома ж пазнаёміліся з разнастайнымі кнігамі беларускіх аўтараў пад час выставы-агляду “Чытаем па-беларуску”.

Адказны Гарблянская А. С.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий