Пра родную мову
21 лютага — Сусветны дзень роднай мовы. У бібліятэку ім. А. Герцэна — фiлiял № 2 у гэты дзень завіталі юныя знаўцы беларускай мовы.
Завіталі юныя знаўцы беларускай мовы з дзіцячага садку № 22. Гэтыя дзеткі – самыя адданыя сябры бібліятэкі. Яны першымі адгукаюцца на розныя бібліятэчныя святы і акцыі.
Вось і сёння яны паказалі сваё веданне роднай мовы, прыняўшы ўдзел у біблія-хвіліне “Пра родную мову”, размаўлялі на ёй, адказвалі на пытанні і знаёміліся з беларускімі кніжкамі з выставы “Мова! Ты свецішся словам кожным!”.