Сваёй мовай ганарусь
25 лютага ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога – фiлiял № 1 прайшла квэст-гульня “Я маленькі беларус, сваёй мовай ганарусь.
Вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. Ул. М. Азіна” прымалі ўдзел у квэст-гульні, акая была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
У гульнёвай форме дзвума камандамі рабяты спаборнічалі, выяўляючы, хто лепш ведае напеўную і мелагучную родную мову. Так, у конкурсе “Бачу, думаю, пішу” шасцікласнікі пісалі своеасаблівую дыктоўку, бо ім трэба было запісаць на рускай і беларускай мове слова, выява якога з’яўлалася на экране.
Наступным заданнем было скласці ланцужком сказ, дапаўняючы адзін аднага. Прычым кожны удзельнік каманды павінен паўтарыць сказ цалкам, і дапоўніць яго яшчэ адным словам.
Акрамя гэтага, рабяты удзельнічалі ў “Літаратурным вернісажы” (тлумачылі аўтарскія, малаўжывальныя, словы), успаміналі правілы, вывучаныя ў першай і двугой чвэрці, гулялі ў шахматы, расшыфроўваючы выказванне Кузьмы Чорнага аб роднай мове.