Урок-партрэт
14 сакавіка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 быў праведзены урок-партрэт “Шукаў ён шлях да ісціны”.
У гэтым годзе споўніцца 85 гадоў з дня нараджэння выдатнага рускага пісьменніка Валянціна Рыгоравіча Распуціна. З нагоды гэтай знамянальнай даты, у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6”.
З дапамогай электроннай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Кнігі аўтара прынеслі яму славу не толькі на радзіме, але і за мяжой. Яго творы “Последний срок”, “Прощание с Матёрой”, “Живи и помни” і г. д.вылучаюцца ў агульным патоку сучаснай літаратуры яркай самабытнасцю. Паводле яго твораў ставяцца спектаклі і здымаюцца мастацкія фільмы.
Праўдзівая і пранізлівая да глыбіні душы проза Валянціна Распуціна дае нам урокі, падобныя тым, якія дае нам само жыццё. Юныя чытачы даведаліся, што славу і вядомасць пісьменнік атрымаў толькі дзякуючы сваёй упартасці і жаданню вучыцца. Скончыўшы пачатковую школу, Валянцін Распуцін адправіўся на вучобу за пяцьдзесят кіламетраў ад свайго дома. Гэта былі цяжкія, галодныя, пасляваенныя гады. Менавіта пра гэты перыяд свайго жыцця Распуцін стварыў аўтабіяграфічнае апавяданне “Уроки французкого”.
Вядучая прапанавала дзецям праглядзець буктрэйлер на дадзены твор, пасля чаго прапанавала абмеркаваць апавяданне: зразумець учынкі герояў, даследаваць вечныя пытанні дабра і справядлівасці.
Адказная: Татарчук Н. В.