Гэта Зямля

29 сакавіка бібліятэку ім. Я. Купалы — філіял № 3 наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Полацкае кадэцкае вучылішча”.

Увазе школьнікаў быў прапанаваны бібіядартс “Гэта Зямля – твая і мая”.

28 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь пачаліся веснавыя канікулы. Падчас канікул бібліятэка ім. Я. Купалы — філіял № 3 актыўна супрацоўнічае з разнастайнымі ўстановамі адукацыі горада, каб зрабіць дзіцячы адпачынак максімальна цікавым і карысным.

Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны заданні на разнастайныя тэмы. Сярод іх: “драпежныя жывёлы”, “птушкі Беларусі”, “такая розная гародніна”, “унікальныя лясы свету і Беларусі” і інш.

Напачатку мерапрыемства дзеці былі падзеляны на дзве каманды: “Зелёный слоник”, “Керосин”.

Пасля гэтага каманды з дапамогай дартса выбралі сабе заданне. У якасці дапамогі школьнікі выкарыстоўвалі кнігі і часопісы з бібліятэчнага фонду.

З невялікай перавагай перемагла каманда “Керосин”. Усе удзельнікі бібліядартса атрымалі памятныя падарункі. Падрыхтавала і правяла Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий