Подзвігу салдата пакланіся
5 мая ў бібліятэцы імя Алеся Савіцкага – фiлiял № 9 была праведзена гадзіна памяці і мужнасці “Подзвігу салдата пакланіся”, прымеркаваная да Дня Перамогі.
На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класа ДУА “Базавая школа № 3 г. Полацка”.
Многа гадоў прайшло з таго часу, як закончылася самая кровапралітная, самая бязлітасная вайна — Вялікая Айчынная.
Дзень Перамогі – гэта светлы і радасны дзень, калі мы ўспамінаем усіх ветэранаў, якія абаранялі Радзіму, і дзякуем ім за іх подзвігі, за тое, што мы жывем ў мірны час.
Мы не павінны забываць аб гэтым ніколі. Подзвігі жывуць у нашых успамінах. Падчас сустрэчы бібліятэкар разам з дзецьмі здзейснілі завочную экскурсію па вуліцах нашага горада, якія носяць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.
Адказная: Кукштэль І. Я.