Літаратурна-касмічная вандроўка
12 мая у дзіцячай бібліятэцы Л. М. Талстога – фiлiял № 1 прайшла літаратурна-касмічная вандроўка “Да незвычайных планет з Раісай Баравіковай”.
Paica Aндpэeўнa Бapaвiкoвa нapaдзiлacя 11 мaя 1947 гoдa ў вёcцы Пeшкi Бяpoзaўcкaгa paёнa. Рaнa пaчaлa пicaць вepшы, якiя былi aпyблiкaвaны ў paённaй гaзeцe, кaлi aўтapцы cпoўнiлacя толькі 13 гaдoў.
Для дзяцей Раіса Андрэеўна напісала кнігі «Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў», «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і жабяня Квыш-Квыш», «Вячэра для манекенаў», «Казкі астранаўта», «Казкі з гербарыя», «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў», «Ты не слухай Мішку, коцік!», «Матылёчкі-матылькі», «Свята ў хату і інш.
Удзельнікамі гульні сталі вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. Ул. М. Азіна”.
Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніцы, а затым яны паглядзелі буктрэйлер па кнізе Р. Баравіковай “Казкі Астранаўта”, многія вучні зацікавіліся гэтай кнігай і пажадалі ўзяць яе дамоў пачытаць.
Потым распачалося спаборніцтва: дзеці па апісанню адгадвалі персанажаў твораў Р. Баравіковай, устаўлялі прапушчаныя словы у вершах паэтэссы, а таксама фантазіравалі і прыдумвалі свой працяг ўрыўка “Казачнай аповесці пра міжпланетнага Пажарніка”.
У спаборніцтве з вынікам у 21 бал перамагла каманда “Космонавтики”. Камандзе “Сатурн” не хапіла для перамогі ўсяго 3 балаў.