Віртуальная экскурсія
17 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 была праведзена віртуальная экскурсія “Мой край родной – история живая”.
Віртуальная экскурсія была праведзена для дзяцей старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 3 г. Полацка”.
З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі вядучая пазнаёміла дзяцей з памятнымі мясцінамі нашага горада. Маленькія чытачы адказвалі на пытанні, распавядалі пра помнікі да якіх яны хадзілі разам з бацькамі.
Наш горад Полацк вельмі старажытны. У гэтым годзе мы будзем адзначаць 1160-гадовы юбілей.
У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі дакрануцца да гісторыі, даведацца шмат цікавага. Прагледзеўшы відэаролік аб роднай зямлі, дзеці зрабілі выснову, што мы сапраўды можам ганарыцца сваім горадам. Адказная: Татарчук Н. В.