Скучных книг NET

25 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 была праведзена гутарка-практыкум “Скучных книг NET”.

Гутарка-практыкум была праведзена у межах індывідуальнага творчага плана “Дзе жыве Яе Вялікасць Кніга”. Кожны год мы адзначаем Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гэта свята асветы, культуры і роднага слова. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8”.

З дапамогай мульдыйнай прэзентацыі дзеці даведаліся аб тым, што ўзнікненне пісьменства ставіцца да глыбокай старажытнасці.

З даўніх часоў людзі выдумлялі свае спосабы перадачы інфармацыі. Да нас дайшлі пісьмёны на камені, гліняных дошчачках, папірусе і бяросце. Паперы ў глыбокай старажытнасці не было. Упершыню яна з’явілася ў Кітаі, і толькі ў XI — XII стагоддзях паперу сталі рабіць у краінах Еўропы.

Школьнікам распавялі пра вытокі стварэння алфавіту і кім былі роўнаапостальныя браты Кірыл і Мяфодзій. Алфавіт — найвялікшая каштоўнасць, да яго трэба ставіцца беражліва і клапатліва захоўваць для будучых пакаленняў.

У другой частцы сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з сапраўдным папірусам. Разглядалі кару бярозы, камячылі яе ў руках, не разумеючы, як можна было калісьці  выкарыстоўваць бярэсту замест паперы.

Асаблівае захапленне выклікала ў дзяцей магчымасць папісаць драўлянай палачкай на глінянай пласціне. Было вельмі цікава! Маленькіх чытачоў вельмі ўразіла што пяць тысяч гадоў таму пісаць на гліне было таксама звыкла, як у наш час на паперы.

Так, многія стагоддзі прайшлі, перш чым кніга здабыла такі знешні выгляд, да якога мы прывыклі, і здаецца, так было заўсёды. Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий