Детство звонкое

1 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял №3 была праведзена літаратурна-гульнёвая праграма “Пусть детство звонкое смеётся!”.

Праграма, прысвечаная Дню абароны дзяцей была праведзена у межах індывідуальнага творчага плана “Встреча с праздником” для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Базавая школы № 3 г. Полацка”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Напачатку сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята. Маленькія чытачы даведаліся, што ў 1925 годзе ў самы першы дзень лета Генеральны консул Кітая ў Сан-Францыска адшукаў дзетак, якія страцілі бацькоў, і арганізаваў для іх нацыянальнае свята – Дуань-у цзе, шырока вядомае, як Фестываль Драконавых лодак. Паралельна з гэтай падзеяй у Жэневе ў першы чэрвеньскі дзень праходзіла першая міжнародная канферэнцыя, якая разглядала надзённыя праблемы дабрабыту падрастаючага пакалення.

І з таго часу ў 60 краінах свету свята Дзень Абароны Дзяцей праводзіцца штогод. Мэтай гэтага свята было прыцягненне ўвагі да недзіцячых праблем тых, хто не можа пастаяць за сябе самастойна. Перш за ўсё, арганізатары хацелі абараніць дзяцей ад голаду і ваенных канфліктаў.

У ходзе мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Сказка ложь, да в ней намёк …”, “Каждый маленький ребёнок это должен знать…”, “Будь внимателен”. Вельмі зацікавіла іх гульня “Кто поможет?”, якую бібліятэкар праводзіла з дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі.

У канцы мерапрыемства вядучая пазнаёміла маленькіх гасцей з цікавымі кнігамі і прапанавала праглядзець буктрэйлеры:  “Хроники Нарнии. Покоритель Зари”, “Золотой компас”, “Хоббит”, “Кощей. Начало”,  “Конёк-горбунок”, “Спайдервик. Хроники”.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий