Літаратурны кадр
3 і 6 чэрвеня ў бібліятэцы ім. Я. Купалы – філіял № 3 адбыўся ўрок-знаёмства “По морю-океану, или по страницам жизни писателя”.
Адбыўся ўрок-знаёмства у межах кніагасцёўні “Літаратурны кадр” для вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6”, быў прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка Андрэя Сяргеевіча Някрасава.
З дапамогай мультэмедыйнай прэзентацыі вядучая пазнаёміла вучняў з біяграфіяй пісьменніка. Дзеці даведаліся аб тым, што Андрэй Сяргеевіч быў мараком. І не дзіўна, што менавіта з морам звязаны ўсе яго творы.
А кніга “Приключения капитана Врунгеля” стала бестселерам. Гэта гісторыя пра вясёлана капітана, яго старэйшага памочніка і матроса, якія здзейснілі кругасветнае падарожжа. Юных чытачоў здзівіла тое, што ўсе персанажы аповесці існавалі на самай справе. Кніга вучыць шанаваць сяброўства, не баяцца цяжкасцей і ўмець знаходзіць выхад з любой сітуацыі.
У другой частцы мерапрыемства дзеці удзельнічалі ў гульне “Интуиция”, а таксама адказвалі на пытанні віктарыны “Море-море, мир бездонный”.
Ну, і вядома ж, па традыцыі кінагосцёўні дзеці праглядзелі мультфільм “Приключения капитана Врунгеля”, які быў зняты па матывах аднайменнай аповесці Андрэя Сяргеевіча Някрасава.
Адказная: Крупіна Г. Г.