Карагод казачных прыгод

9 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 прайшоў калейдаскоп забаў “Карагод казачных прыгод”.

Калейдаскоп забаў прайшоў у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”. На ім прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Шмат казак ёсць на свеце. Жывуць яны доўга-доўга. Няма на зямлі таго чалавека, які не любіў бы казкі. У даўнія часы, калі простыя людзі яшчэ не ўмелі пісаць, расказвалі адзін аднаму, сваім дзецям розныя цікавыя казкі. Героямі казак былі жывёлы, людзі, а таксама выдуманыя істоты. Сюжэты казак былі не толькі забаўляльнымі, але многаму маглі навучыць.

У наш імклівы век людзей цяжка здзівіць нейкім незвычайным цудам, але мы з асалодай слухаем захапляльныя казкі, якія ўражваюць народнай мудрасцю, чысцінёй, свежасцю, таямніцамі. Казкі сеюць зерне мудрасці – так кажуць у народзе.

У час мерапрыемства вучні адправіліся ў падарожжа ў цудоўны свет казкі, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі. Затым дзеці з  вялікім задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны пра беларускія народныя казкі “Мудрасць казак”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у гульнях: “Недасланыя лісты”, “Казачная мазаіка”, “Палёт фантазіі” і “Заданні Вясёлага Алоўка”.

Вучні называлі любімыя казкі і іх герояў, пазнавалі казкі па ілюстрацыі і ўрыўках, адгадвалі, хто адправіў казачныя лісты. Весела прайшла гульня-імітацыя “Героі любімых казак.” Дзеці імітавалі рухі і гукі казачных жывёл.

Цікава прайшлі конкурсы: “Лепшы казачнік”, “Каму належаць словы”, “Дапоўні назву казкі” і конкурс рэдактараў “Успомні і аднаві сюжэт”. Вучні прыгадвалі свае любімыя казкі, расказвалі пра  галоўных герояў і гісторыі, якія з імі адбываліся, аднаўлялі казкі па апорных словах і выказвалі свае меркаванні, чаму вучаць казкі.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Чароўны свет казкі”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий