Прыгоды на балоце
8 і 9 чэрвеня бібліятэку імя Я. Купалы — філіял № 3 наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Базавая школа № 3 г. Полацка”.
Маленькім гасцям быў прапанаваны экалагічны экскурс “Прыгоды на балоце”. Мерапрыемства было праведзена ў межах індывідуальнага творчага плану “Экалогія для дапытлівых”.
На пачатку сустрэчы дзеці паспрабавалі сваімі словамі апісаць знешні выгляд балота. Таксама яны даведаліся, што галоўная асаблівасць балота – пласт торфу не менш за 30 сантыметраў. Акрамя таго, вучням быў прапанаваны невялікі відэаролік, з якога яны даведаліся як ўзнікаюць балоты.
Потым хлопчыкі і дзяўчынкі ў гульнёвай форме ўзгадалі правілы паводзін на болоце, падабралі камфортную вопратку, склалі неабходныя рэчы.
Пасля гэтага школьнікі адправіліся ў “падарожжа” па балотах. Падчас “падарожжа” дзяцей чакалі цікавыя гульні: “Балотныя казкі”, “Балотныя жыхары”, “Балотная расліннасць”. Таксама бібліятэкар распавялаа вучням шэраг цікавых фактаў пра балоты. Напрыклад, дзеці даведаліся, што ў балотах знаходзілі добра захаваўшыеся целы людзей, якія жылі яшчэ да нашай эры.
Надала ўвагу бібліятэкар і беларускім балотам. Деці абмеркавалі беларускую легенду “як узніклі балоты”, паглядзелі фотаздымкі самых вялікіх беларускіх балот, пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай.
Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма.
Падрыхтавала і правяла: Рудакова Н. М.