Паэтычны зоркапад

10 чэрвеня ў бібліятэцы імя Алеся Савіцкага — фiлiял № 9 прайшоў паэтычны зоркапад “Песняры зямлі беларускай”.

Паэтычны зоркапад да юбілею народных паэтаў. Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаеміла хлопчыкаў і дзяўчынак са школьнага лагера ДУА “Базавая школа № 3 г. Полацка” з жыццём і творчасцю нашых слынных класікаў.

 Імёны іх заўсёды гучаць побач. Яны – пачатак усіх пачаткаў у беларускай літаратуры. Яны былі вельмі розныя і як асобы, і як творцы: парывісты, тэмпераментны, узнёслы Янка Купала; ураўнаважаны, дыхтоўны, падкрэслена рэалістычны Якуб Колас.

Нават іх паэтычныя імёны гаварылі аб рознасці іх творчай сутнасці: «Колас» — ад зямлі, ад працы, «Купала» — з летуценняў і мар аб папараці-кветцы, аб шчасці.

Але колькі ў іх было роднаснага і аднолькавага: як горача і самаахвярна любілі яны і пясчаную сваю зямельку, і цягавітага ды маўклівага братку-беларуса, і поўную хараства і замілавання матчыну песню. I кожны па-свойму складаў у гонар Айчыны гімн, і з надзеяй і верай шаптаў за яе малітву.

Школьнікі разам з бібліятэкарам пачыталі дзіцячыя вершы, урыўкі з паэм. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адлказны: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий