Гістарычны навігатар

14 чэрвеня ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў прайшоў гістарычны навігатар “Аб той зямлі, дзе нарадзіўся…”.

Сідарэнка Л. Ў. – бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М. Талстога – фiлiял № 1 паспрабавала ўзнавіць аблічча нашага горада на рубяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў.

Яна распавяла аб тых невялікіх прадпрыемствах, якія існавалі ў Полацку, аб буйных крамах, Верхнім і Ніжнім кірмашах, аб чыгуначнай і параходнай транспартнай сувязі. Распавядаючы аб сістэме адукацыі ў горадзе, больш падрабязна спынілася на Полацкім кадэцкім корпусе – этапах яго станаўлення, асаблівасцях кадэцкага жыцця, лепшых выкладчыках і самых знакамітых яго выпускніках. Пры гэтым бібліятэкар зачытвала ўрыўкі з успамінаў былога кадэта Ф. Грыгор’ева.

Акрамя гэтага Сідарэнка Л. Ул. спынілася на санітарным стане горада і яго культурным жыцці, аб наяўнасці бібліятэк, кніжных магазінаў, з’яўленні першых кінатэатраў. Свой аповед яна суправаджала паказам слайдаў.

Напрыканцы бібліятэкар спынілася на гісторыі стварэння помніка, прысвечанага вайне 1812 года. Яна распавяла, як да 25-гадовай гадавіны нашай перамогі над французамі помнік быў усталяваны, затым у 1930-х гадах знесены і як да ідэі аднаўлення помніка вярнуліся ўжо ў новым, трэцім тысячагоддзі. У 2006 годзе было прынята рашэнне аб аднаўленні помніка за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы, а ўсталяваны ён быў у 2009 годзе.

Тэма мерапрыемства была рабятам цікавая, яны захоплена слухалі і задавалі шмат пытанняў.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий